У Мінскім раёне рэйсавы аўтобус патрапіў у кювет

31 мая 2019
Траўмы атрымалі тры чалавекі. Аўтобус рухаўся па маршруце Карастаянавай   - Броўкі, праз сустрэчную паласу з'ехаў уніз з дарогі і спыніўся. Паводле слоў вадзіцеля, у машыны заклінавала руль. На момант аварыі ў салоне знаходзіліся 10 пасажыраў, траіх даставілі ў бальніцу. Па факце здарэння праводзіцца праверка.