Новыя выпадкі парушэння правіл распальвання вогнішча і выпальвання сухой травы зафіксаваныя ў Беларусі

26 марта 2019

Адзін з апошніх - у Мінскім раёне. Пры спальванні смецця на сваім дачным участку  апёкі атрымаў 75-гадовы мужчына. А ў Глыбоцкім раёне - згарэла лазня і вуллі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. У сувязі з гэтым  супрацоўнікі МНС узмацнілі прафілактычную працу з насельніцтвам.

Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення  МНС Беларусі: "Дапускаецца  разводзіць вогнішчы на тэрыторыі домаўласніцтваў, пры гэтым самае галоўнае патрабаванне - гэта зацішнае надвор'е, пастаянны  кантроль над працэсам, пад рукой павінна быць вядро з вадой, штыкавая лапата, вогнетушыцель можна выкарыстаць, каб калі нешта пайшло  не так,  вы маглі хутка зрэагаваць".

Пры гэтым выпальваць сухую расліннасць  забаронена. Гэта прыводзіць да ўзгарання прыватных дамоў, лясоў, гібелі  людзей і жывёл. За парушэнне правіл - штраф больш за тысячу рублёў.