У Мінскім раёне на пажары выратавалі жанчыну

10 марта 2021
У Мінскім раёне з палаючай кватэры выратавалі жанчыну. Першымі да месца здарэння прыбылі пажарныя з пасёлка Гатава. Дзверы кватэры 4 паверха прыйшлося адкрываць з дапамогай спецыяльных інструментаў. Прычына пажару высвятляецца. Згодна з папярэднімі звесткамі, узгаранне пачалося з кухні. Пашкоджана і маёмасць калідора. Гаспадыня кватэры  - 78-гадовая пенсіянерка -  шпіталізавана з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".