У Мінскім раёне мужчына краў рэчы з незачыненых аўто

11 октября 2019
У Мінскім раёне затрыманы мужчына, які займаўся крадзяжамі з аўтамабіляў. Заявы аб прапажы рэчаў сталі паступаць у міліцыю ад грамадзян яшчэ ў верасні, і часцей за ўсё з вёскі Тарасава. Маёмасць знікала начамі з незачыненых прыпаркаваных на вуліцы аўтамабіляў. Невядомы хадзіў па наваколлях і тузаў за ручкі дзвярэй. 

Зламыснікам аказаўся 33-гадовы мужчына. Выкрадзеныя грошы ён траціў на свае патрэбы, а рэчамі карыстаўся сам або дарыў знаёмым. Частку выкрадзенага праваахоўнікам атрымалася канфіскаваць.