У Мінскім раёне шпіталяваная 11-гадовая дзяўчынка

23 февраля 2017

У Мінскім раёне 11-гадовая дзяўчынка шпіталяваная з пераахаладжэннем праз няўдалую спробу залезці на вышку сотавай сувязі. Ратавальнікі знялі школьніцу з 45-метровай вышыні. Верагодна, малышка хацела забрацца на яе вяршыню - там усе 65 метраў. І юная лэдзі, судзячы па ўсім, не разлічыла сілы - самастойна спусціцца ўніз у яе не атрымалася. Відавочцы адразу выклікалі ратавальнікаў.