Не меў права кіравання і ў нецвярозым стане. У Мінскім раёне ДАІ затрымала вадзіцеля матацыкла. У 20-гадовага мясцовага жыхара выяўлена больш за 1 праміле алкаголю. Вадзіцельскае пасведчанне малады чалавек ніколі не атрымліваў, рухаўся без моташлема і без блізкага святла фар. Матацыкл увогуле не зарэгістраваны, зараз ён на штрафстаянцы. У адносінах да вадзіцеля складзена некалькі пратаколаў.
У Мінскім раёне ДАІ затрымала вадзіцеля матацыкла
14 мая 2018













