У Мінскім раёне фура падчас развароту перагарадзіла праезд

21 ноября 2017

Няўдачны манеўр - у Мінскім раёне фура падчас развароту перагарадзіла праезд і атрымала бакавы ўдар ад сустрэчнага аўто. Мужчына, які кіраваў вялікагрузам, спрабаваў развярнуць машыну на вузкай дарозе і рухаўся назад. Вадзіцель сустрэчнай легкавушкі такога манеўра не чакала і зрэагаваць не паспела. За рулём невялікага "сітраэна" была 60-гадовая жанчына - яна атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і зараз шпіталізавана. Вадзіцель фуры не пацярпеў. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.