У Мінску затрыманыя кухары, якія распаўсюджвалі псіхатропы

25 сентября 2019

У Мінску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі наркадылераў з забароненымі рэчывамі. У аднаго з фігурантаў, 24-гадовага кухара, пры сабе аператыўнікі знайшлі каля 3 грамаў гашышу. А ў яго старэйшага калегі, 32-гадовага мужчыны, пры сабе была доза асабліва небяспечнага псіхатропу экстазі. Падчас агляду кватэры апошняга міліцыянеры знайшлі камп'ютар з адрасамі схованак-закладак. У адным з такіх месцаў у Мінскім раёне аператыўнікі знайшлі 100 таблетак псіхатропнага рэчыва. Сам затрыманы расказаў, што купляў зелле ў інтэрнэт-магазіне. Зараз праваахоўнікі ўстанаўліваюць канал пастаўкі наркотыкаў, а таксама кола тых, хто датычны да абароту псіхатропу. Матэрыялы справы перададзеныя ў СК.