У Мінску затрыманыя ашуканцы, якія выкрадалі грошы з ігральных аўтаматаў

17 мая 2017

Паводле інфармацыі МУС, арганізаваная група складалася з беларусаў і расіянаў. Яе лідары былі ў змове з работнікамі ігральных клубаў, адміністратарамі і ахоўнікамі. Тыя за подкуп усталёўвалі ў ігральныя аўтаматы спецыяльнае абсталяванне, якое дазваляла змяніць працэнт выйгрышу. Далей у справу ўступаў адзін з саўдзельнікаў і атрымліваў свой "выйгрыш" на перапраграміраваным аўтамаце.

Аляксей Барушка, начальнік аддзела 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Устаноўлена, што ў поле зроку зламыснікаў трапілі парадку 10 клубаў ігральных аўтаматаў, не толькі ў Мінску, але і ў іншых рэгіёнах. Поўная дзейнасць групы, склад яе ўдзельнікаў зараз устанаўліваюцца. Частка ўдзельнікаў злачыннай групы затрыманыя, частка адпушчаная пад абавязацельства аб яўцы".

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Махлярства". Паводле звестак праваахоўнікаў, агульная сума выкрадзенага можа перавысіць 100 тысяч долараў.