У Мінску затрыманы жыхар Пружанскага раёна

12 января 2016

Яго падазраюць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у Данецкай і Луганскай абласцях. Інфармацыю пацвердзіў начальнік брэсцкай міліцыі. Вядома, што 35-гадовы мужчына знаходзіўся ў вышуку за нявыплату аліментаў. Калі яго даставілі ў Пружаны, падчас допыту высветлілася, што беларус некаторы час быў у складзе баявых атрадаў, мае нават узнагароды.

На дадзены момант дзеянні затрыманага кваліфікуюць у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам нашай краіны.