У Мінску затрыманы дырэктар сеткі рэстаранаў

5 февраля 2019

У Мінску затрыманы дырэктар вядомай сеткі рэстаранаў японскай кухні. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі махінацыі з паперамі. На працягу года саўладальнікі ўстаноў не паказвалі ў дакументах частку атрыманай выручкі. Такім чынам ім удалося ўтаіць рэальную суму даходу і не даплаціць у дзяржбюджэт каля 80 тысяч рублёў падаткаў.

У дачыненні да ўладальнікаў сеткі рэстаранаў узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Ухіленне ад выплаты падаткаў". На маёмасць фігурантаў накладзены арышт.