У Мінску затрыманы 30-гадовы педафіл

6 августа 2015

Паводле інфармацыі МУС, мужчына здзекваўся са сваёй уласнай 6-гадовай дачкі з 2013 года. Таксама міліцыянеры мяркуюць, што ў сеткі зламысніка трапіла і малая з іншай сям'і. Трывогу забіла жонка падазронага. Пасля звароту ў органы выявіліся і іншыя факты. Некаторы час мужчына жыў з маці ў ЗША. Там на яго завялі крымінальную справу па факце пошуку, прагляду і захоўвання дзіцячай парнаграфіі. З Амерыкі ён збег на радзіму, дзе працягнуў займацца злачыннай справай.

Георгій Яўчар, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі: "Тут, на думку аператыўнікаў, на працягу некалькіх гадоў у сваёй кватэры ўчыняў неаднаразова дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні дзяўчынкі 2009 года нараджэння. Больш за тое, аператыўнікі адназначна ўпэўненыя, што гэта былі не адзінкавыя выпадкі. Зараз устанаўліваюцца магчымыя ахвяры педафіла".

І сёння стала вядома яшчэ аб адной гучнай справе, звязанай з педафіліяй. На Гомельшчыне затрымалі мужчыну, якога падазраюць у згвалтаванні непаўналетніх. Вядома мінімум аб сямі фактах.