У Мінску затрымалі п'яную аўталэдзі

3 ноября 2016

Сёння ўначы дзяўчына знайшла ўсё-такі прыгоды на сваю галаву, калі ехала ў цэнтры, здзяйсняючы дзіўныя манеўры. Яе аўтамабіль заўважыў экіпаж ДАІ. У машыне былі выключаныя фары падчас руху. Дзяўчына заехала ў двор на Гвардзейскай, але патрабаванне інспектараў спыніцца вадзіцель пачула толькі з трэцяга разу.

Экспертыза паказала ў крыві дзяўчыны чатырохразовае перавышэнне дапушчальнай нормы алкаголю - амаль 1,2 праміле. На яе састаўлена некалькі пратаколаў. Дарэчы, вадзіцельскае пасведчанне аўталэдзі атрымала толькі ў маі.