У Мінску высвятляюцца прычыны начнога ўзгарання на вуліцы Гарэцкага

4 сентября 2017
У спробе выратавацца ад агню трое дзяцей выскачылі з акна кватэры другога паверха. Пажарныя аператыўна прыбылі на месца. Аднак да дома не маглі пад’ехаць праз прыпаркаваныя аўтамабілі. У кватэры пражываюць шасцёра дзяцей, трое з іх дастаўленыя ў бальніцу з траўмамі, якія атрымалі пры выратаванні з акна. Прычына пажару - пакінуты гаспадыняй без нагляду абагравальнік.