Літаральна паўгадзіны таму ў Мінску вынеслі прысуд былому дырэктару хакейнага клуба "Дынама". Максім Суботкін прызнаны вінаватым. Пакаранне - пяць гадоў пазбаўлення волі. Нагадаем, функцыянера вінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы. А менавіта шкоду ў асабліва буйным памеры і завалоданне грашыма клуба. Суботкін пакрыў буйную суму - 230 000 дэнамінаваных рублёў. Але ў памілаванні яму адмовілі.
Прысуд увойдзе ў законную сілу праз 10 дзён. Абскардзіць вердыкт бок абароны зможа пасля таго, як атрымае на рукі копію пастановы суду.













