У Мінску вадзіцель "шэўрале" не разлічыў хуткасць і выехаў за межы праезнай часткі

15 марта 2019

Не справіўся з кіраваннем! У Мінску на з'ездзе з праспекта Жукава з боку вуліцы Чыгуначнай вадзіцель "шэўрале" не разлічыў хуткасць і выехаў за межы праезнай часткі. Мужчына быў цвярозым, атрымаў лёгкія траўмы. Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель не ўлічыў тэхнічныя асаблівасці свайго аўтамабіля.