У Мінску вадзіцель Peugeot урэзаўся ў агароджу і перакуліўся

4 Кастрычніка 2019

ДТЗ здарылася сёння ў раёне Лагойскага тракта. Аўтамабіль Mercedes перастройваўся  з трэцяй паласы ў другую і  зачапіў Peugeot. Удар атрымаўся моцны, што і прывяло да  перакульвання аўто. Па факце ДТЗ зараз праводзіцца праверка, пацярпелых няма.

ДАІ нагадвае вадзіцелям, што трэба быць уважлівымі на дарогах. У гэтыя выхадныя аўтаінспекцыя правядзе аперацыю "Фільтр". Будуць правяраць выкананне правілаў дарожнага руху вадзіцелямі сталіцы.