У Мінску падчас здымак фільма знайшлі баявы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны

16 сентября 2019

У лесе недалёка ад вуліцы Парніковай здымачная група рыхтавала пляцоўку і натрапіла на 82-міліметровую міну з узрывальнікам. На месца здарэння былі выкліканыя сапёрна-тэхнічная і следча-аператыўная групы, якія дасталі небяспечную знаходку. Пазней снарад быў вывезены на палігон і знішчаны.