У Мінску ў выніку аварый пацярпелі чатыры чалавекі

5 февраля 2018

Пачнем навіны са зводкі здарэнняў за мінулыя выхадныя. У Мінску ў выніку аварый пацярпелі чатыры чалавекі. На вуліцы Мірашнічэнкі пад колы мікрааўтобуса трапіла школьніца. Вадзіцель не прапусціў дзяўчынку на нерэгулюемым пешаходным пераходзе. З траўмамі яна шпіталізавана.

А на вуліцы Якуба Коласа сутыкнуліся трамвай і аўтамабіль “Нісан”. Вадзіцель легкавушкі аказаўся заблакіраваным у салоне. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У цяжкім стане мужчыну шпіталізавалі. Акалічнасці ДТЗ зараз высвятляюцца.