У Мінску у ДТЗ трапіла вучэбнае аўто

19 декабря 2018

На скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай   машына са знакам "У" ўрэзалася ў "хонду", якая спынілася на чырвоны сігнал светлафора. У выніку сутыкнення вучэбнае аўто адкінула за межы праезнай часткі. Вадзіцеляў з траўмамі даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Высвятляецца, хто кіраваў вучэбным аўто - інструктар ці курсант.