У Мінску сутыкнуліся тралейбус і каршэрынгавы аўтамабіль

9 декабря 2019
У раёне вуліцы Чкалава каршэрынгавы аўтамабіль пасля апоўначы ўрэзаўся ў тралейбус, пацярпелі людзі. У гэты час грамадскі транспарт накіроўваўся ў парк. Таму ў салоне пасажыраў не было. А вось у легкавушцы ехала пяцёра. Вадзіцеля і дваіх пасажыраў ратавальнікам давялося даставаць з дапамогай спецабсталявання. Усіх даставілі ў бальніцу з рознымі траўмамі. Вадзіцель тралейбуса не пацярпеў.