У Мінску сутыкнуліся тралейбус і аўтамабіль

26 мая 2020
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ўчора ўвечар у Мінску. Сутыкнуліся тралейбус і аўтамабіль "хёндай". Паводле інфармацыі ДАІ, легкавушка рухалася па вуліцы Гарэцкага і пры павароце налева не прапусціла тралейбус. Вадзіцель грамадскага транспарту не паспеў спыніцца. У выніку ўдару легкавы аўтамабіль перавярнуўся і ўрэзаўся ў святлафор. Траўмы атрымаў 38-гадовы пасажыр "хёндай".