У Мінску сутыкнуліся тры аўто

8 октября 2019

Тры аўтамабілі сутыкнуліся сёння раніцай у Мінску. "Кіа" рухаўся па Кальварыйскай  з боку вуліцы Гусоўскага ў напрамку Клары Цэткін. Пры змяненні паласы руху ён сутыкнуўся з BMW, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку  аўтамабіль наехаў на агароджу раздзяляльнай паласы. А "Кіа" адкінула на трэцюю машыну. Пацярпелых няма.