У Мінску сутыкнуліся трамвай і грузавік

19 Кастрычніка 2018

Вадзіцель грузавіка рухаўся з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку Румянцава. Падчас развароту сутыкнуўся з трамваем, які меў перавагу ў руху. Тым самым мужчына вымусіў вадзіцеля трамвая звярнуцца да тэрміновага тармажэння, стварыўшы аварыйную сітуацыю.