У Мінску сутыкнуліся "рэно" і маршрутнае таксі

1 ноября 2018

ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Мазурава. Вадзіцель "рэно" паварочваў налева, не саступіў дарогу і ўрэзаўся ў маршрутку. У выніку ДТЗ пацярпелі два пасажыры - траўмы галавы лёгкай ступені і падазрэнне на пералом рэбраў. Вадзіцель "рэно" атрымаў невялікія траўмы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.