У Мінску сутыкнуліся аўтобус № 57 і легкавушка

14 августа 2018

Два чалавекі пацярпелі ў аварыі, што здарылася сёння раніцай у сталіцы. Сутыкнуліся аўтобус 57-га маршруту і легкавушка на скрыжаванні вуліц Сямашкі і Чыгуначнай. У выніку аварыі пацярпелі вадзіцель і пасажыр Mitsubishi. Яны атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы. Акалічнасці высвятляюцца.