У Мінску стартаваў працэс у дачыненні да аднаго з удзельнікаў наркавечарынкі пад Мінскам

25 апреля 2019

Прызнаў сваю віну на першым пасяджэнні. Сёння ў Мінску стартаваў працэс у дачыненні да аднаго з удзельнікаў наркавечарынкі пад Мінскам. 18-гадоваму хлопцу прад'яўлена абвінавачанне па першай частцы 328 артыкула. У маладога чалавека знайшлі марыхуану і псіхатропы. Нагадаем, зачыненую вечарынку спынілі байцы наркакантролю ў студзені. У здымным доме сабраліся амаль 40 чалавек, прычым,  некаторыя з гасцей былі непаўналетнімі. І, дарэчы, сёння на працэсе прысутнічае шмат моладзі, гэта выязное пасяджэнне ў сценах мінскага каледжа.