На праспекце Пераможцаў сутыкнуліся аўтобус і дзве легкавыя машыны. Renault рухалася па трэцяй паласе, Mercedes - па другой, няўдалы манеўр прывёў да сутыкнення. У выніку Renault ўрэзалася ў гарадскі аўтобус, які стаяў на прыпынку. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Вадзіцель Mercedes атрымаў нязначныя траўмы і адмовіўся ад шпіталізацыі. Супрацоўнікі ДАІ раяць улічваць ўмовы надвор’я, вытрымліваць большую дыстанцыю падчас руху па мокрым асфальце.
У Мінску змена надвор'я прывяла да шматлікіх дробных ДТЗ.
14 июня 2018