У Мінску раніцай адбылося страшнае ДТЗ

22 мая 2018

На Партызанскім праспекце сутыкнуліся самазвал і легкавая машына. За лічаныя хвіліны прыбылі МНС, супрацоўнікі ДАІ і хуткая дапамога. Выратаваць 34-гадовага вадзіцеля аўто не атрымалася. Мужчына выязджаў з паркоўкі магазіна, каб павярнуць налева. А ў гэты час прама ехаў МАЗ. Удар прыпаў на вадзіцельскі бок, грузавік літаральна падмяў пад сябе "нісан". Хто з шафёраў праехаў на чырвоны сігнал святлафора, высвятляюць следчыя.