Сёння каля поўдня ў Мінску адбылася аварыя з удзелам маршрутнага таксі. На скрыжаванні вуліц Брэсцкай і Кіжаватава сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. У іх ліку - мікрааўтобус, які рухаўся па маршруце Узда - Мінск. Ніхто не пацярпеў. Прычынай аварыі, як мяркуецца, стала незахаванне дыстанцыі вадзіцелямі. Хтосьці з аўтамабілістаў затармазіў, далейшае адбылося па інэрцыі. Паводле слоў дзяўчыны-вадзіцеля апошняй Hyundai , вадзіцель маршруткі паспрабаваў перастроіцца ў іншы рад, але затым рэзка вярнуўся назад. І яна не паспела адрэагаваць.
У Мінску адбылася аварыя з удзелам маршрутнага таксі
30 мая 2016