У Мінску давялося тэрмінова эвакуіраваць дзяцей і дарослых з цэнтра развіцця дзіцяці

21 ноября 2017

У Мінску давялося тэрмінова эвакуіраваць 145 дзяцей і 35 дарослых з цэнтра развіцця дзіцяці па вуліцы Русіянава. Паводле звестак МНС, агонь успыхнуў у пральным памяшканні. Да месца здарэння прыбылі пажарныя і патушылі полымя ўсяго за некалькі хвілін. Пацярпелых няма. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.