У Мінску пад колы аўто трапіў пешаход

9 Кастрычніка 2019

Выратавалі вадзіцеля і яго жонку. Мужчына на «маздзе» рухаўся па трасе Лагойск - Смалявічы - Мар'іна Горка і не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. Каб дастаць з салона жанчыну, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пасля агляду медыкамі яе шпіталізавалі ў бальніцу.

А ў Мінску пад колы аўто трапіў пешаход. Вадзіцель маршрутнага таксі рухаўся па Валгаградскай у напрамку Якуба Коласа і здзейсніў наезд на пешахода. 55-гадовы мужчына пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе. З траўмамі яго даставілі ў бальніцу.