У Мінску нецвярозы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і трапіў у светлафорны слуп

28 мая 2020
У сталіцы высвятляюць акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння. Вадзіцель "фольксвагена" рухаўся па вуліцы Голубева ў кірунку праспекта Газеты "Звязда", не справіўся з кіраваннем, трапіў у бардзюр, а затым у светлафорны слуп. У аварыі ніхто не пацярпеў. А медыцынская экспертыза паказала, што ў крыві 59-гадовага мужчыны было амаль тры праміле алкаголю. Да таго ж вадзіцель нядаўна прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.