У Мінску некалькі экіпажаў ДАІ пераследавалі "аўдзі" на расійскіх нумарах

18 сентября 2018
Паводле інфармацыі відавочцаў, у момант затрымання было чуваць страляніну. У Інтэрнэце з'явілася відэа пагоні. Пераследаванне праходзіла па вуліцах Прытыцкага, Ціміразева і Кальварыйскай. На вуліцы Жудро вадзіцель "аўдзі" патрапіў у ДТЗ, пасля чаго яго і затрымалі. Як паведамілі ў ДАІ, на гэты момант 65-гадовы мужчына затрыманы. Зараз высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.