У Мінску пачаўся суд аб буйным махлярстве

3 января 2020
Чалавек з тысячай асоб. Так апісваюць фігурантку крымінальнай справы  аб буйным махлярстве, якое сёння пачалі разглядаць у судзе Савецкага раёна сталіцы. 44-гадовая расіянка  здзівіла следчых майстэрствам пераўвасаблення. Адным яна прадстаўлялася англічанкай, іншым  мужчынам, яшчэ камусьці транссексуалам, хворым на анкалогію. І многія ёй верылі, даючы грошы на развіццё неіснуючага бізнесу, лячэнне або шэрыя схемы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, на працягу двух гадоў яна атрымала больш за 123 з паловай тысячы рублёў. Пацярпелымі прызнаныя  14 чалавек. Для зносін з ахвярамі абвінавачаная выкарыстоўвала сацсеткі і месенджары.