У Мінску пачаўся суд над былым галоўным патолагаанатамам Мінаховы здароўя

22 января 2019

Экс-начальніка Мінскага гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро вінавацяць у атрыманні хабару службовай асобай у асабліва буйным памеры. З чэрвеня ён знаходзіцца пад вартай, тады яго затрымалі з доказамі злачынства на рабочым месцы. Следства ўстанавіла, што са студзеня 2002 года па 2018 абвінавачваны рэгулярна браў грошы за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, у прыватнасці, ад прадпрымальнікаў за магчымасць пастаўляць рытуальныя тавары ў гандлёвы аб'ект на тэрыторыі бюро. Таксама штомесяц ён атрымліваў не меней за 10 % заробку санітараў, працаўладкаваных у яго ў арганізацыі.