У Мінску пачаліся судовыя слуханні аб нападзе з бензапілой

20 февраля 2017

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаліся слуханні па справе аб нападзе ў гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа". Працэс - адкрыты.

На лаўцы падсудных - Уладзіслаў Казакевіч. У кастрычніку, тады яшчэ 17-гадовы падлетак, узброены бензапілой і сякерай, увайшоў у памяшканне гіпермаркета. Безнапілой ён зарэзаў жанчыну, а калі тэхніка працаваць перастала, прадоўжыў атаку з сякерай у руках. Два чалавекі атрымалі раненні.

Казакевіч цалкам прызнаў сваю віну, аднак заявіў, што аб зробленым не шкадуе. Падсуднага абвінавачваюць па артыкуле "Забойства з асобай жорсткасцю". Экспертыза прызнала 18-гадовага маладога чалавека ў стане свядомасці.