У Мінску на вуліцы Старынаўскай аўтамабіль "нісан" урэзаўся ў асвятляльную мачту

27 марта 2019

Жанчына-вадзіцель рухалася ў сярэдняй паласе, перастройвалася ў крайнюю правую і не саступіла дарогу "саабу". У выніку сутыкнення "нісан" адкінула на тратуар. Падчас падзення мачта зачапіла пешахода. З траўмамі лёгкай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.