У Мінску на вуліцы Пляханава аўтамабіль збіў пешаходаў

16 апреля 2019

Сёння ў Мінску на вуліцы Пляханава аўтамабіль вылецеў на прыпынак грамадскага транспарту і збіў пешаходаў. Вадзіцель БМВ ехаў з боку вуліцы Якубава ў напрамку праспекта Ракасоўскага. Пры павароце налева не зладзіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень, асвятляльную мачту і рэкламны слуп. А пасля збіў трох пешаходаў. У выніку ДТЗ адзін чалавек атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Ён дастаўлены ў бальніцу. Астатнія ўдзельнікі здарэння не пацярпелі.

Падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ выявілі няспраўнасці, з якімі, паводле правіл, рух забаронены. У дачыненні да вадзіцеля складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.