У Мінску на вуліцы Маскоўскай пабітыя чатыры аўтамабілі, ёсць пацярпелыя

5 декабря 2018

Буйное ДТЗ у Мінску. На вуліцы Маскоўскай пабітыя чатыры аўтамабілі. Ёсць пацярпелыя. Аб гэтым паведамілі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы. Паводле папярэдняй версіі, аўтамабіль БМВ рухаўся ў бок праспекта Незалежнасці, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з трыма аўтамабілямі. На месцы працягваюць працу супрацоўнікі дарожнай міліцыі.