У Мінску на вуліцы Арцёма на пажары эвакуіравалі трох чалавек

29 октября 2019

Узгаранне адбылося ў шматкватэрным доме па вуліцы Арцёма на першым паверсе. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, высветлілі, што гарыць маёмасць у адной з кватэр. Гаспадара па штурмавой лесвіцы вывелі на вуліцу. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яго ў бальніцу з папярэднім дыягназам "апёкі цела 1 і 3 ступені". З суседняй кватэры супрацоўнікі МНС эвакуіравалі дваіх дзяцей і яшчэ дарослага чалавека. Прычына ўзгарання высвятляецца.