У Мінску на праспекце Жукава падчас руху памёр вадзіцель аўтамабіля

25 мая 2018

Стала дрэнна за рулём. Сёння ў Мінску на праспекце Жукава падчас руху памёр вадзіцель аўтамабіля. Ён паспеў спыніць машыну, аварыі не здарылася. Хуткую дапамогу выклікаў чалавек, які праязджаў міма і ўбачыў, што вадзіцель машыны на праезнай частцы сядзіць за рулём, апусціўшы галаву. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць мужчыну не ўдалося. Праводзіцца праверка.