Пасажыр легкавога аўто загінуў падчас ДТЗ пад Слуцкам

9 апреля 2019

Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы - вадзіцель і пасажырка. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель “опеля” знаходзіўся ў нецвярозым стане. На закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Пацярпелыя шпіталізаваны ў Слуцкую раённую бальніцу. Зараз праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці аварыі. У адносінах да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа.