У Мінску на праспекце Дзяржынскага легкавая сутыкнулася з тралейбусам

25 марта 2020
Аварыя, хутчэй за ўсё, адбылася па няўважлівасці. 

Як зафіксавана на відэарэгістратары, 45-гадовы вадзіцель "таёты" падчас павароту направа не прыняў меры да зніжэння хуткасці і сутыкнуўся з тралейбусам, які стаяў на прыпынку. У выніку здарэння вадзіцель легкавога аўтамабіля атрымаў траўмы. Што перашкодзіла мужчыне заўважыць грамадскі транспарт своечасова - невядома.