У Мінску на пажары выратавалі пенсіянера

28 августа 2019

Узгаранне здарылася на чацвёртым паверсе шматкватэрнага дома па вуліцы Каліноўскага. Гаспадар палаючага жылля страціў прытомнасць,  у калідоры яго знайшлі ратавальнікі. Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, пасля агляду ён быў шпіталізаваны. Эвакуацыя іншых жыхароў не спатрэбілася. Прычына пажару высвятляецца.