У Мінску на пажары загінула пенсіянерка

20 января 2020
Узгаранне адбылося ў кватэры па вуліцы Ракасоўскага. Ратавальнікі знайшлі 81-гадовую гаспадыню без прытомнасці. За яе жыццё медыкі змагаліся ўжо ў рэанімацыі, аднак выратаваць не ўдалося. Прычына пажару высвятляецца.