У Мінску на пажары загінуў мужчына

25 апреля 2018

Узгаранне адбылося ў шматпавярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Пасля прыбыцця ратавальнікі знайшлі гаспадара з тэрмічнымі апёкамі. Ён быў у непрытомным стане. Эксперты высвятляюць прычыну смерці. Супрацоўнікі МНС паспелі выратаваць 5 чалавек, яшчэ 7 эвакуіравалі. Прычыны пажару зараз высвятляюць спецыялісты.