У Мінску на скрыжаванні Шугаева і Русіянава вадзіцель збіла хлопчыка на веласіпедзе

22 сентября 2017

На жаль, у сталіцы раніца без аўтамабіляў не абышлася без ДТЗ. На скрыжаванні Шугаева і Русіянава вадзіцель легкавога аўто збіла маленькага хлопчыка на веласіпедзе. Ён разам з бабуляй перасякаў дарогу. Магчыма, жанчына за рулём не ўбачыла пешаходаў з-за прыпаркаваных ля абочыны аўто. Нагадаем, з гэтым перакрыжаваннем каля "Макдональдса" абяцала разабрацца ДАІ яшчэ некалькі месяцаў таму.