У Мінску на скрыжаванні Прытыцкага - Сердзіча адбылася аварыя

5 декабря 2015

Такое пераменлівае надвор'е дадае праблем і на дарогах. ДАІ рэкамендуе быць вельмі ўважлівымі - прычым, усім удзельнікам руху. Сёння на скрыжаванні Прытыцкага - Сердзіча адбылася аварыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель за рулём "аўдзі" спрабаваў праехаць перакрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. Аб хуткасці седана можна меркаваць па гэтых кадрах - фрагменты абедзвюх машын раскіданыя на дзясяткі метраў. Белы "аўдзі" ўрэзаўся ў "Опель-Астра". Удар быў такой сілы, што машына вылецела на тратуар і ледзь не закранула прыпынак грамадскага транспарту. У выніку ДТЗ пацярпеў вадзіцель і пасажыр "Астры". Даставалі іх з пакарабачанага аўтамабіля ратавальнікі пры дапамозе спецінструментаў. На шчасце, ніхто не загінуў.