У Мінску ліквідаваная лабараторыя па вытворчасці псіхатропаў

27 апреля 2016

Спачатку 21-гадовы жыхар сталіцы быў радавым "закладчыкам", але хутка атрымаў павышэнне і стаў самастойна вырабляць асабліва небяспечнае рэчыва - альфа-ПВП. Малады чалавек быў затрыманы ў арандаванай кватэры супрацоўнікамі падраздзялення наркакантролю. Праваахоўнікі вызначаюць канал пастаўкі. Мінчанін узяты пад варту.

Кацярына Вяршыцкая, супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама:

"Такой дзейнасцю ён займаўся на арандаванай кватэры. Падчас вобыску было знойдзена і канфіскавана 1,5 кг асабліва небяспечнага парашку, які мае ў сваім складзе псіхаактыўныя кампаненты, а таксама неабходнае абсталяванне для вырабу рэчыва, мабільныя тэлефоны, камп'ютарная тэхніка, а таксама 270 тысяч расійскіх рублёў. Як сам малады чалавек растлумачыў, гэта быў даход за незаконную дзейнасць".

Мінчаніну пагражае да 13-ці гадоў пазбаўлення волі.